Завіталі да нас Калядачкі…
Калядкі – народнае зімовае свята. Неад’емымі атрыбутамі пад час яго святкавання з’яўляюцца пераапрананні, калядаванне, калядныя песні, адорванне калядоўшчыкаў, гульні, карагоды, гаданні, у якіх прымае ўдзел моладзь. Традыцыя калядавання захавалася і сёння.
І ў нашым дзіцячым садку адбылося гэта народнае свята пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Таццяны Анатольеўны Магілей. Бо мы лічым неабходным выхоўваць у дзяцей цікавасць і павагу да гістарычнай спадчыны і фальклорных традыцый свайго народа. Запрасілі на свята і бацькоў.
У святочную залу, да гаспадароў Васіля і Лявоніхі і іх дзяцей Петрыка і Аленкі, завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі з Казой. Дзеці заспявалі для Козачкі песню, а яна, у сваю чаргу, пагуляла з дзецьмі ў цікавую гульню “Ішла каза па лесе”.
Надзвычайна зацікавіла дзяцей наведванне Цыгана з Мядзведзем. Яны, як і належыць, весялілі ўдзельнікаў свята, прасілі ў гаспадароў прысмакаў. Яшчэ яны жадалі гаспадарам і іх сям’е ўсялякіх благ ў наступіўшым годзе, шчасця, здароўя, багатага ўраджаю.
І, канешне ж, не абыйшлося без смачных блінцоў, якімі шчодра пачаставала ўдзельнікаў свята гаспадыня.
Непаўторны каларыт і цікавасць надалі святу адпаведнае адзенне дзяцей і дарослых, атрыбуты, і, канешне, тэатральнае майстэрства выхавацелей А.В. Шляевай, Л.К. Сініцы, І.М. Старавойтавай, Н.К. Філіпчык, С.М. Купцовай, М.У. Сёмкінай.
Жадаем усім здароўя і шчасця на ўвесь год!